Што такое сям'я? Гэта слова зразумелае для ўсіх. Яно з першых імгненняў жыцця побач з намі. Інтарэсамі сям'і павінен цікавіцца кожны грамадзянін нашай краіны. З сям'і пачынаецца наша будучыня.
Камісія па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае ўсіх неабыякавых да праблем сям'і да ўдзелу ў аднаднеўным сімпозіуме "Адказнае бацькоўства: медыцынскія і маральныя аспекты". Сімпозіум будзе праходзіць 23. 10. 2010 г. у зале Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, вул. Парыжскай Камуны, 1. Удзел у сімпозіуме бясплатны.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 130 18 54 - а. Пётр Фраштэнга OCD, сакратар камісіі па справах сям'і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі; +375 29 340 73 74 - с. Барбара Сайнок.
Праграма сімпозіума:
9.30 – 10.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў10.00 – Распачацце сімпозіума
10.15 – 11.45 – Адказнае бацькоўства: медыцынскія аспекты (сучасная антыканцэпцыя вачыма медыцыны)
11.45 – 12.15 – перапынак на каву
12.15 – 14.00 – Адказнае бацькоўства: медыцынскія аспекты (натуральныя метады распазнавання плоднасці)
14.00 – 15.00 – Абед
15.00 – 16.30 – Месца і роля шматдзетнай сям'і ў сучасным свеце
16.30 – 17.30 – Адказнае бацькоўства: маральныя аспекты
17.30 – 18.00 – Дыскусія
18.00 – Св. Імша на заканчэнне сімпозіума