На падставе Дэкрэта Ксяндза Біскупа ў Гродзенскай Дыяцэзіі адбыліся персанальныя змяненні пробашчаў і адміністратараў:
Кс. Андрэй Бурак пераведзены з парафіі Цудзенішкі (дэканат Ашмяны) у парафію Лаздуны (дэканат Іўе).
Кс. Юрый Фядук пераведзены з парафіі Лаздуны (дэканат Іўе) у парафію Ражанка (дэканат Шчучын).
Кс. Ян Сарэла, былы пробашч у Ражанцы, прызначаны Духоўным Айцом Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.