Рэктар і супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне шчыра запрашаюць на ўрачыстасць Юбілея 20-годдзя заснавання, якая адбудзецца 5 кастрычніка.
Адрас Вышэйшай духоўнай семінарыі: г.Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1.
Адрас Вышэйшай духоўнай семінарыі: г.Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1.
"Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне жадаю, каб яна заўсёды стварала сапраўдную супольнасць вучняў, якія збіраюцца вакол Хрыста-Добрага Пастыра, супольнасць, якая рыхтуе будучых святароў, усведамляючых сваю місію ў Касцёле і свеце. Ксяндза рэктара, ксяндзоў кіраўнікоў, выкладоўцаў і семінарыстаў з сэрца благаслаўляю".
Ватыкан, 29 чэрвеня 1997 года.
"Вітаю выкладоўцаў і семінарыстаў вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія тут, у Рыме, святкуюць 20-годдзе заснавання семінарыі. Няхай Божая Маці, нараджэнне якой мы сёння ўспамінаем, мае ў сваёй апецы семінарыю ў Гродне і ўсіх тут прысутных. З сэрца вас благаслаўляю".
Рым, зала Яна Паўла II, генеральная аўдыенцыя 8 верасня 2010 года
Праграма ўрачыстасцей з нагоды новага XXI навучальнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
- "Багародзіца" – супольны спеў
- Уступнае слова - Я.Экс.Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі
- Слова на павітанне - Ксёндз рэктар Юзаф Станеўскі
- Справаздача за 2009-2010 навучальны год - Ксёндз віцэ-рэктар Раман Рачка
- Лекцыя з нагоды ўрачыстасці - Я.Экс.Ксёндз Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
- Занясенне ў спіс студэнтаў семінарыстаў I курса
- Слова на заканчэнне - Ксёндз рэктар Юзаф Станеўскі
- Урачыстая Святая Імша
- Абед