У пятніцу, 1 кастрычніка, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбыліся ўрачыстасці з нагоды новага навучальнага года. Яны распачаліся а 11.00 гадзіне ў капліцы семінарыі ўрачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Антоні Дзям'янка, Дапаможны Біскуп мінска-магілёўскай архідыяцэзіі. З казаннем звярнуўся да вернікаў кс. Уладзіслаў Блін, Ардынарый віцебскай дыяцэзіі, а лекцыю з нагоды ўрачыстасці прачытаў кс. др Кшыштаф Ежына, прафесар Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне.
Сярод шматлікіх прысутных на ўрачыстасці былі таксама прадстаўнікі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне – кс.рэктар Юзаф Станеўскі і кс.прэфект Ян Радзюк, якія падарылі выдадзеныя ў семінарыі календары і дыскі музычнага калектыва семінарыі "AVE".