Skip to main content

"Вера ў Бога вызваляе і робіць нас шчаслівымі". У Гродне адзначылі Пальмовую нядзелю

img 6828Пальмовая нядзеля з'яўляецца пачаткам Вялікага Тыдня, у якім мы ўспамінаем смерць і змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста. У гэты дзень вернікі нашай дыяцэзіі прымаюць удзел у працэсіі, трымаючы ў сваіх руках асвечаныя вербачкі і даючы гэтым сведчанне сваёй веры ў Адзінага і Праўдзівага Бога.

Ужо па даўняй традыцыі сёлета святочнае шэсце вернікаў са шматлікіх парафій дыяцэзіі пачалося з пабернардынскага ўзгорку, прайшло праз Савецкую Плошчу і скончылася ў Фарным касцёле. Працэсію ўзначаліў ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі кс. бп. Аляксандр Кашкевіч.

На працэсію сабралася моладзь з усіх парафій Гродна, Ліды, і інш.

img 6460

img 6442                      img 6481

Кожная парафія падрыхтавала вялікія вербы, упрыгожаныя кветкамі, стужкамі, малюнкамі і надпісамі.

img 6545

Спевамі ў працэсіі кіравала моладзь з Лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Ліда-Фара). Пасля ўрачыстага прыходу ў святыню на ўспамін уваходу Езуса ў Ерусалім у Катэдры распачалася св. Імша.

img 6857

Біскуп Аляксандр у свайё гаміліі разважаў над значэннем ахвяры Езуса Хрыста:

-Ахвяруючы Сябе Самога, Езус паказвае кожнаму, як моцна Бог нас любіць, як моцна Ён прагне нашага збаўлення і як моцна хоча, каб мы былі шчаслівымі дзецьмі Божымі. Гэты дар вельмі каштоўны, і каб нас ім адарыць, Пан Езус заплаціў найвышэйшую цану. Ідучы сёння з вербнымі галінкамі ў руках, мы далі сведчанне нашай веры і радасці быць вучнем Хрыста, нашага Пана і Збаўцы.

Затым кс. біскуп накіраваў словы навукі да моладзі.

-Дарагія мае маладыя сябры, ужо на працягу 30-і гадоў па волі св. Яна Паўла ІІ Пальмовая нядзеля з’яўляецца днём моладзі. Гэта яшчэ адна нагода, каб задумацца над прыгажосцю Евангелля, знайсці ў сабе запал і пайсці за Хрыстом.

У сваім пасланні да моладзі Папа Францішак сказаў: “Так сама, як клапоцімся аб чыстым паветры, вадзе і прадуктах, мы павінны клапаціцца аб чысціні таго, што ў нас самае каштоўнае – нашых сэрцаў, нашых адносін з Богам і іншым чалавекам. “

Напрыканцы святой Імшы iерарх падзякаваў усім прысутным і паблагаславіў іх, пасля чаго адбыўся канцэрт музычнага гурта “Open”.

Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская

Фота : Вольга Сяліцкая