Skip to main content

У ЗША запусцяць паветраны шар з выявай Хрыста

На Вялікдзень над Нью-Ёркам запусцяць паветраны шар пад назвай «Уваскрослы». На шары, якія сягае 25 метраў вышыні, размешчана выява ўсміхаючагася Езуса Хрыста.

Кошык шара разлічаны на чатырох пасажыраў, паведамляе кампанія Sky Sail Balloons, якой належыць шар. Пасля Вялікадня яго змогуць арандаваць хрысціянскія арганізацыі, але выключна ў рэлігійных мэтах.

Паводле CNL news