Skip to main content

Пра веру сапраўдных жанчын. 8 сакавіка ў катэдральным касцёле ў Гродне

8  2 of 148 сакавіка, ў трэцюю нядзелю посту, ў Фарным касцёле імя Святога Францішка Ксавэрыя адбыліся чытанні, прысвечаныя жыццю і дзейнасці 11 блаславёных сясцёр мучаніц з Навагрудка.

Беатыфікацыя адбылася 5 сакавіка 2000 г. на плошчы святога Пятра ў Рыме. У гэтым годзе сёстры назарэтанкі святкавалі 15 гадавіну іх беатыфікацыі. Напрыканцы кожнай Св. Імшы сёстры апавядалі гісторыю жыцця і мучаніцва 11 навагрудскіх назарэтанак. Можа не выпадкова гэтыя прэлекцыі адбыліся 8 сакавіка ў міжнародны жаночы дзень. Успамінаючы камуністычныю гісторыю гэтага свята, якая таксама была звязана са смерцю жанчын, Блаславёныя Сёстры Мучаніцы даюць выразны прыклад далікатнасці і моцы жаночага паклікання. А менавіта – аддаваць жыццё з любоўю для людзей і аддаваць жыццю з любоўю за людзей. 

Пасля Св. Імшы ўсе жадаючыя маглі набыць кнігі і вобразы Сясцёр Мучаніц з малітвамі за сям’ю. 

с. Віргінія Хацян СSFN