23 верасня ў парафіі Пеляса адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды дня патрона парафіі св. Лінуса.
Пеляса - мясцовасць у сваім родзе ўнікальная, таму што амаль усе яе жыхары - літоўцы. Там жа знаходзіцца культурна-асветніцкі цэнтр, у які прыязджаюць вучыцца літоўскай мове з усёй краіны.
Касцёл св. Лінуса быў пабудаваны з прыроднага камення і цэглы ў 1935 годзе ў стылі мадэрну з элементамі неаготыкі. У 1956 годзе, як і многія святыні ў той час, быў зачынены, а ў 1989 годзе зноў вернуты вернікам і адрэстаўраваны.