Учора, 21 студзеня, у рэзідэнцыі дому св. Марты ў Ватыкане Папа Францішак благаславіў двух ягнятаў, што напрамую звязана, аб чым ужо была гаворка ў папярэднім артыкуле, з успамінам св. Агнешкі. Але цікава было б прыглядзецца гісторыі і традыцыі даравання ягнятаў крыху бліжэй.
Сам абрад благаслаўлення ягнятаў упершыню датуецца ХVI ст., калі развядзеннем гэтых жывёл, верагодна, займаліся сёстры з манастыра кларысак пры касцёле св. Вавжыньца, які ў 1873 годзе быў перабудаваны ва ўніверсітэцкую кафедру. Пасля закрыцця манастыра гадоўляй ягнятаў заняліся манахі-трапісты, якія валодалі вялікімі пастбішчамі, размешчанымі пры манастары за межамі горада. Але калі Рым пачаў пашыраць свае межы ў бок мора, манахі каля паўстагоддзя таму, былі вымушаны прадаць свае пашы, забудаваныя сёння для гарадскіх патрэб.
Ягнятаў, якіх манахі-трапісты дастаўлялі цяпер ужо сёстрам-назарэтанкам, трэба было некалькі разоў выкупаць, расчасаць, упрыгожыць вянкамі - белым і чырвоным, і размясціць у кошыках, каб затым перадаць іх ў базіліку св. Агнешкі. Там на іх чакала 12 дзявіц у белых сукенках, якія занасілі жывёл на алтар. Падчас св. Імшы ягняты асвячаліся мясцовым святаром, пасля чаго перадаваліся Папе на благаслаўленне.
Пасля продажу пастбішч манахі-трапісты працягвалі купляць ягнят у пастухоў і перадаваць іх назарэтанкам, якія на працягу некалькіх дзён у садзе свайго дома на вуліцы Макіявелі даводзілі іх да стану "нявіннасці". Сёстры робяць гэта ўжо больш за 120 гадоў.
Паліі* з воўны ягнятаў сёння з’яўляюцца вынікам працы, створанай некалькі гадоў таму мануфактуры недалёка Мачэраты, якая аднаўляе старыя традыцыі ткацтва, выкарыстоўваючы машыны, зробленыя па старамау ўзору. Манашкі-бенедыктынкі з Трастэверэ, якія на працягу стагоддзяў выконвалі палій, цяпер толькі даводзяць працу да канца, нашываюць крыжыкі і робяць іншыя дапаўненні.
* палій ўяўляе сабой перавязь з белай воўны і шасцю крыжамі з чорнага шоўку: гэта літургічнае адзенне, адметны знак і сімвал асаблівых сувязей, якімі архіепіскапы-мітрапаліты злучаны з наступнікам Пятра – нататка аўтара
Паводле deon.pl