Skip to main content

Прадстаўлены гімн Сусветнага дня моладзі-2016

Прэм'ера афіцыйнага гімна СДМ ў Кракаве-2016 адбылася 6 студзеня 2015 года, у свята Аб’яўлення Пана, на заканчэнне працэсіі Трох Каралёў - традыцыйнай каляднай акцыяй ў Кракаве. Удзельнікі працэсіі маглі пачуць выкананне гімна ўжывую, на Галоўным Рынку ў 12.00.

 Ужо падрыхтаваны аўдыёзапіс гэтай будучай галоўнай песні Сусветнага дня моладзі; відэа арганізатары абяцаюць скампанаваць ў бліжэйшы час. 

У выкананні гімна прынялі ўдзел артысты, якія падрыхтавалі і студыйны запіс гэтага твора: хор, аркестр, музычная група. Аўтарам слоў і музыкі стаў Якуб Бліхаж, вядомы ў Кракаве аўтар літургічных твораў і ўдзельнік мясцовай малітоўнай групы, юрыст па спецыяльнасці. Хоць наўрад мажліва цалкам у такіх выпадках казаць пра «аўтарства слоў»: тэкст узяты са Святога Пісання. Прыпевам гімна стаў верш з Евангелля «Бласлаўлёныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць». Менавіта гэты радок з Нагорнай пропаведзі абраны лозунгам СДМ-2016. 

Зараз выканана і выкладзена ў сеціва толькі польскамоўная версія песні; версіі на іншых мовах, у адпаведнасці з сусветным характарам Дня моладзі, з'явяцца некалькі пазней. Гімн будуць выконваць падчас СДМ, які адбудзецца ў Кракаве ад 26 да 31 ліпеня 2016 году.

Паводле   Klub Miłośników Dobrych Mediów 

Спасылка:

 http://kmdm.pl/hymn-sdm-2016-blogoslawieni-milosierni-pierwsze-publiczne-wykonanie/