Skip to main content

17 снежня ў Беларусь прыбудзе Бэтлеемскі агонь

У гэты дзень ён будзе змешчаны ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Урачыстая святая Імша-прывітанне Бэтлеемскага агню запланавана ў 17.30. У гродзенскай катэдры агонь з Іерусаліма прабудзе да 7 студзеня.

«Увесь гэты час нашы парафіяне, а таксама прадстаўнікі іншых парафій, змогуць “забіраць” агонь да сваіх дамоў, — распавёў пробашч катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя кс. Ян Кучынскі. — 7 студзеня мы ўжо па традыцыі будзем віншаваць нашых праваслаўных братоў і прынясём Бэтлеемскі агонь».

  Паводле Catholic.by