У пятніцу раніцой, 28 лістапада 2014 года, распачалася шостае па ліку, Апостальскае падарожжа Папы Францішка па-за межы Італіі.
Прыняўшы запрашэнне Прэзідэнта Рэспублікі Турцыі, Яго Святасці Патрыярха Варфаламея I, і Біскупскай канферэнцыі, Святы Айцец Францішак ажыццявіць Апостальскі візіт у гэтую краіну з 28 да 30 лістапада 2014, наведваючы Анкару і Стамбул. Візіт у Турцыю звязаны з удзелам ва ўрачыстасці Канстантынопальскага Патрыярхата - свята апостала Андрэя, якое прыпадае на 30 лістапада.
Так, як бл. Айцец Павел VI у ліпені ў 1967 годзе, св. Айцец Ян Павел II у лістападзе 1979 і святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лістападзе 2006 года, Папа Францыск наведае Турцыю, якую нездарма называюць «святой зямлёй Касцёла». За няпоўныя 50 гадоў гэта ўжо чацвёрты пераемнік Святога Апостала Пятра наведае месцы, дзе ўзнікла большасць кніг Новага Запавету. Менавіта тут хрысціянская супольнасць ўсвядоміла сваю аўтэнтычнасць і ўмацавалася, і менавіта адсюль першыя прапаведнікі Евангелля адправіліся на ўсход і ў славянскія землі. Але Турцыя - гэта таксама і зямля, на якой пакінуў свой глыбокі след Апостальскі Дэлегат Анджэла Ронкаллі, які пасля стаў святым Папам Янам ХХІІІ.
Візіт Папы Францішка ў Турцыю важны па многіх аспектах: пастырскім, экуменічным і міжрэлігійным. Турцыя - гэта краіна, размешчаная адразу ў дзвюх частках свету: у Еўропе і Азіі. Яна утварае свайго роду «акно на ўсход»: Блізкі і Сярэдні Усход, а таксама і на цэнтральную Азію, дзе асабліва актуальным з'яўляецца пытанне міжрэлігійнага дыялогу, талерантнасці да іншых рэлігій, узаемапавагі.
Як сказаў напярэдадні падарожжа Папы ў Турцыю кардынал П'етра Паролін, дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы, прыезд Папы Францыска, звязаны перш за ўсё з ўмацаваннем сувязяў сяброўства, супрацоўніцтва і дыялогу паміж Цэрквамі, бо Папа Францішак турбуецца становішчам і лёсам хрысціян, якія перажываюць цяжкасці і пераслед.
З радасцю чакае на візіт Папы Патрыярх Варфаламей I, падкрэсліваючы экуменічным аспект гэтага візіту.
У рымска-каталіцкай катэдральнай святыні Святога Духа ў Стамбуле, Святы Айцец адслужыць літургію для каталікоў краіны, якіх налічваецца каля 50 000 і якія адносяцца да Рыма-Каталіцкай, Армянскай, Сірыйскай і Халдэйскай супольнасцяў. Святыня рыхтуецца прыняць паломнікаў з усёй Турцыі. Яна зможа змясціць каля 600 вернікаў, а для іншых каля святыні ўстаноўлены тэлебім.
Першы дзень Святога Айца ў Турцыі, пасля сустрэчы ў аэрапорце, будзе складацца з наведвання маўзалея Атацюрка, афіцыйнай цырымоніі прывітання ў прэзідэнцкім палацы, візіту ветлівасці да кіраўніка дзяржавы і сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады. У першы дзень візіту таксама прадугледжаны сустрэчы з прэм'ер-міністрам і кіраўніком Аддзела па справах рэлігій.
Тое, што Турцыя - гэта дзяржава, размешчаная на двух мацерыках, у Азіі і Еўропе, вызначае падвойны твар яе грамадства. З аднаго боку - прыналежнасць да ўсходняга мусульманскаму свету, з другога - імкненне да ўступлення ў ЕС, сяброўства ў НАТА, культывуюць заходнія стандарты жыцця, адукацыі, бізнесу.
Краіна размешчана на сушы, якую называюць Малой Азіяй або Анатоліяй, і амываецца чатырма марамі. Гэта дзяржава, дзе перасекліся гісторыі вялікіх цывілізацый. Насельніцтва Турцыі складае больш за 76 млн і на 99,8% складаецца з мусульман; ўсе астатнія веравызнанні складаюць толькі 0,2% жыхароў, і з іх каталікоў налічваецца толькі 53 тыс. Акрамя таго, у Турцыі існуюць невялікія супольнасці іншых веравызнанняў, напрыклад праваслаўных грэкаў, армянаў, габрэяў.
Анкара размешчана на пласкагор'і амаль 1000 метраў над узроўнем мора. Горад стаў сталіцай Турцыі ў 1923 годзе, яго па стратэгічных прычынах абраў заснавальнік і першы прэзідэнт Турэцкай рэспублікі Мустафа Кемаль Атацюрк. Да таго гістарычнай сталіцай быў Стамбул, вядомы таксама пад назвай Канстанцінопаль і Царград. Анкара адзначаецца неверагодна хуткім ростам, напрыклад, з 1950 года насельніцтва горада вырасла з 300 000 да цяперашніх пяці мільёнаў.
У гонар Мустафы Кемаля Атацюрка, які быў лідэрам турэцкага нацыянальнага руху супраць падзелу былой Асманскай імперыі пасля Першай сусветнай вайны і, як першы прэзідэнт, правёў нямала прагрэсіўных рэформаў, узведзены велічны маўзалей.
Імя «Атацюрк» ў перакладзе азначае «бацька туркаў», якое Кемалю прысвоіў турэцкі парламент ў 1934 годзе, яшчэ пры яго жыцці. Павага да Атацюрка вельмі вялікая, і кожы новы ўрад перад уступленнем ва ўладу абавязкова наведвае маўзалей, аддаючы гонар яго памяці. Таксама і ў афіцыйную цырымонію візітаў кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ўваходзіць наведванне гэтага маўзалею яшчэ перад сустрэчай з прэзідэнтам.
Паводле Ватыканскага радыё