Skip to main content

“Будзь воля Твая”- як яе распазнаць? Адказ шукалі юнакі ў Шчучыне

mlodzez-piarzy-4На мінулым тыдні, хлопцы і юнакі, якія прагнулі больш дакладна распазнаць голас паклікання, сабраліся ў кляштары айцоў піяраў на супольныя рэкалекцыі. У гэты раз маладыя людзі больш падрабязна засяродзілі сваю ўвагу над словамі малітвы "Ойча наш" - “Будзь воля Твая”. 

Юнакі разважалі аб тым, што чалавек павінен у сваім жыцці ісці дарогай, якую падрыхтаваў яму Бог, а для гэтага трэба не толькі разважаць над дарам паклікання, але і ў прыватнай малітве пытацца і прасіць аб згодзе на Божую волю. 

mlodzez-piarzy-3

Апрача цікавых канферэнцый, якія падрыхтаваў а. Аляксандр Махнач SP, адказны за душпастырства пакліканняў, быў час на індывідуальныя размовы, супольна перажытую Эўхарыстыю і малітву ў цішы перад Найсвяцейшым Сакрамантам.

 mlodzez-piarzy

Цешыць той факт, што кожныя дні засяроджвання збіраюць моладзь не толькі з мясцовай парафіі, але з іншых гарадоў. У гэты раз на духоўную сустрэчу сабралася 9 чалавек з Ліды, Гродна і Шчучына. 

Спадзяёмся, што дзякуючы супольнай малітве і перажытым дням засяроджвання паступова пачнуць абуджацца паклікання ў сэрцах маладых мужчын. Тых, хто ўжо адчувае голас Божы ў сэрцы, запрашаем сачыць за наступнымі духоўнымі сустрэчам,і на якія сардэчна запрашаем.

 

Падрыхтаваў Віталій Слука