У Італіі рыхтуецца да правядзення найбуйнейшага ў свеце танга мілонга паводле ліку ўдзельнічаючых танцораў, якое будзе прадстаўлена на плошчы Святога Пятра ў гонар Папы Францішка на яго 78-ы дзень нараджэння 17 снежня. Колькасць жадаючых расце.
Ініцыятыва затанцаваць танга мілонга, якое вядомае сваім моцным рытмам, у дар Папе з Аргентыны, прыналежыць аматарцы і настаўніцы танга Крысціне Каморані (Cristina Camorani) з Равэнны.
Яе ідэю пад назвай "Танга для Папы Францыска", распаўсюдзілі СМІ, сацыяльныя сеткі і парталы ў многіх краінах - прысвечанныя танцу з яго радзімы. Ідэя выклікала вельмі вялікую рэакцыю. У кароткі час гатоўнасць выкананаць танга на плошчы перад базылікай Ватыкана заявілі 1800 чалавек толькі на адным сайце. Запісы ўжо не прыймаюцца. Усе дамаўляюцца на танцавальную сустрэчу ў дзень нараджэння Папы ў другой палове дня. Удзельнікі ведаюць пра тое, што імянінніка ў гэты дзень не будзе .
Яшчэ застаецца невядомым, ці даная акцыя будзе "легальнай " ці "нелегальнай ", па прычыне дазволу на ўваход на плошчу ўдзельнікам з гэтай мэтай. Раніцай 17 снежня ўсе жадаючыя танцоры маюць намер прыняць удзел у традыцыйнай аудыенцыі з Папам.
Біяграфічныя кнігі падаюць інфармацыю, што ў маладосці Хорхе Бергольо ў Буэнас - Айрасе танцаваў танга і быў яго вялікім аматарам.
Паводле часопісу gosc pl.