Skip to main content

Два дні навагрудскай пілігрымкі за плячамі. Справаздача

img 6589Ідзе нас вельмі мала, хоць бачна, што пілігрымам і духавенству гэта зусім не перашкаджае. Нават наадварот. Гэта дапамагае хутка і глыбока збудаваць пэўную супольнасць. Распарадак дня стандартны: малітвы, канферэнцыя і спевы. Адзіным новаўвядзеннем з'яўляюцца роздумы над св. Пісаннем.

Два разы на дзень, падчас шляху, кс. Віталь Сідорка дае падказкі, як лепш разважаць і на што звяртаць увагу. Вечарам усе супольна збіраюцца і, падсумоўваючы разважанні, дзеляцца адзін з адным сваімі роздумамі.img 6494

У нядзелю, ва успамін св. Хрыстафора, а. Пётр, пробашч парафіі ў Азёрах, свяціў таксама машыны нашай пілігрымкі і суправаджаючы нас транспарт міліцыі. Было прыемна, калі міліцыянтам былі шчаслівыя, атрымаўшы бірулькі з выявай святога апекуна.img 6520

На надвор'е ніхто не скардзіцца. Канешне, пануе спёка, аднак гэта яшчэ не горшы варыянт, таму пытанне надвор'я адсутнічае сярод ідучых у Навагрудак. Фізічна пакуль не асабліва цяжка. Першыя тры дні пілігрымка ідзе трошкі больш за 20 км. штодзённа, аднак статнія тры дні робіцца 10-15 км. больш. Таму панядзелак будзе апошнім днём лёгенькай дарогі. Пасля Шчучына пачынаецца сапраўдны пілігрымка-хардкор стыль. Затое цяпер пілігрымы маюць больш часу і сілаў на малітву і простае праслаўленне.img 6497

Учора паломнікі былі ўжо ў Астрыне. Вечарам адбылося падсумаванне роздумаў над Божым словам, а пазней адарацыя.img 6567

Арцём Ткачук