Skip to main content

Заканчэнне VI Парафіяды ў Гродне: “Касцёл запрашае развіваць свае таленты”

IMG 6988У чацвер 19 чэрвеня ўрачыста завершылася Дыяцэзіяльная Парафіяда для дзяцей і моладзі з Гродзеншчыны. На св. Імшы ў касцёле імя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафіі Гродна-Паўднёвы на заканчэнне спаборніцтваў, а таксама на ўручэнні ўзнагарод, удзельнічаў Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі.


IMG 6623

Моладзь у апошні день Парафіяды падзякавала Богу за добра праведзены час, які напэўна іх узбагаціў фізічна і духоўна, а таксама спрыяў новым знаёмствам.

IMG 6613

IMG 6590

Падчас св. Імшы, Яго Эксцэленцыя скіраваў Божае Слова да дзяцей і моладзі і адзначыў: “Спаборніцтвы, сумесная малітва, тэатральныя таленты, веды - гэта тое, што фарміруе ў нас дары, падараваныя кожнаму Панам Богам. Не трэба засмучацца з таго, што не ўсе змаглі заняць першыя месцы. Нам патрэбна навучыцца прымаць свае месцы”. Таксама іерарх дадаў, што парафіяда – добрая нагода, каб спраўдзіць свае сілы, і не трэба засмучацца, калі нешта не атрымалася. Ён параіў: “Варта паразважаць над тым, што я ў будучыні змагу зрабіць лепш”.

IMG 6690

IMG 6692

Кс. біскуп Аляксандр нагадаў вернікам, што сёння ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста і падкрэсліў: “Памнажэнне Божых дароў у нас хутчэй будзе адбывацца тады, калі мы будзем часта знаходзіцца ў прысутнасці Пана Езуса, які чакае нас падчас святой Імшы і адарацыі” На заканчэнне архіпастар Гродзенскай дыяцэзіі дзякуючы ўсім прысутным за ўдзел і арганізацыю парафіяды. У сваю чаргу арганізатары парафіяды, а таксама кс. Артур Малафей і гаспадар парафіі у мікрараёне Гродна-Паўднёвы кс. Аляксандр Раманоўскі скіравалі да Яго Эксцэленцыі і ўсіх прысутных словы падзякі, за ўдзел і дапамогу, а таксама запэўнілі ў сваёй малітоўнай падтрымцы.

IMG 6603

IMG 6604

Пасля Эўхарыстычнай Ахвяры, прызёры спаборніцтваў атрымалі з рук Гродзенскага ардынарыя і арганізатараў узнагароды і памятныя падарункі.

  1. — месца заняла парафія Святой Тройцы ў Росі,
  2. — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіна,
  3. — парафія Святой Сям'і ў Лідзе.

У кожным элеменце трыяды «святыня — тэатр — спорт» таксама былі вылучаны пераможцы:

  • «святыня» - парафія Св. Тэрэзы ад Езуса ў Шчучыне,
  • «тэатр» - парафія Святой Тройцы ў Росі,
  • «спорт» - парафія Святой Сям'і ў Лідзе.

IMG 6958

IMG 6785

IMG 6839

IMG 7005

Пасля цырымоніі ўзнагароджвання ўсіх удзельнікаў чакаў салодкі сюрпрыз.

IMG 7049

IMG 7035