Skip to main content

“Вечарынка на вясёлцы” адбылася ў Cмаргоні

Андрэйкі-partyУ смаргонскім араторыі – моладзевым цэнтры пры парафіі св. Міхала Арханёла існуе традыцыя адзначаць Андрэйкі. І гэты год не стаў выключэннем. Каля 60 юнакоў і дзяўчат удзельнічалі 30 лістапада ў вяселай вечарынцы – “Андрэйкі-party”. 

 

Як звычайна, вечар распачаўся cвятой Імшой, на якой моладзь больш падрабязна даведалася пра св. Андрэя і традыцыю святкавання “андрэек”. На вечарынцы абавязковым быў дрэс-код – кожны ўдзельнік апрануўся ў кашулю аднаго з сямі колераў вясёлкі. Па гэтаму прынцыпу была арганізавана латарэя з каштоўнымі прызамі. Увесь вечар быў напоўнены цікавымі конкурсамі ў камандах, дзе кожны мог праявіць сябе. Не абышлося таксама без вясёлых бансаў і дыскатэкі.

“Андрэйкі-party” падарыла моладзі шмат радасці і новых знаёмстваў. Скончыўся вечар малітвай і традыцыйным “слоўкам на добрую ноч” ксяндза Івана Огара SDB на тэму Адвэнта, а менавіта, як добра і карысна пражыць гэты час і быць сапраўды свабодным і шчаслівым чалавекам. 

Навэла Айрапецян