Skip to main content

XХХІI Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

XХХІI Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

Пачатак лістапада –гэта час, калі Касцёл асабліва ўспамінае ўсіх памерлых і моліцца за іх,і веруючыя маюць магчымасць ахвяраваць за памерлых адпусты. І нават Евангелле кажа нам аб уваскрашэнні памерлых. Хрыстос прыпамінае, што наш Бог – Бог жывых, і гэта найважнейшая навука для нас, бо Хрыстос, кали памёр на крыжы, нас збавіў і дараваў нам жыццё вечнае, “бо ўсе для Яго жывуць”. Гэтую праўду прыпамінае нам і Святы Апостал Павел у Пасланні да Рымлянаў (14, 8): ”ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не ўмірае для сябе: калі жывем – жывем для Бога і калі паміраем паміраем для Бога. І ў жыцці, і ў смерці належым да Бога”.

Бог даенам час, каб мы задумаліся над пытаннем, ці сапраўды я веру ў жыццё вечнае, ці мае ўчынкі, словы, мае паводзі сведчаць аб гэтай праўдзе. Ці памятаю я, што маё жыццё не належыць да мяне, але да Бога. Ці, нягледзячы на мітусню жыцця, я знаходжу час для Бога. Вельмі часта мы шмат турбот і хлопатаў ускладаем на свае плечы і адчуваем сябе самотнымі ў гэтым жыцці, нам цяжка не толькі фізічна, але духоўна і маральна. Мы забываем, што трэба памятаць і жыць праўдай, што Бог найважнейшы ў жыцці і што маё жыццё не належыць да мяне. Хрыстус ў Евангеллі ад Мацфея кажа: “Прыдзіце да мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас”(Мц 11, 28). Нам трэба толькі да Яго прыйсці і запрасіць у сваё сэрца і зноўдзем сапраўдны супакой і любоў, якіх ніхто іншы даць не можа, бо Бог наш Стварыцель, а мы Яго тварэнне.