Skip to main content

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Кс. Андрэй Кеўлюк

 Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Кс. Андрэй Кеўлюк

Некалькі дзесяткаў кіламетраў ад Рыму, недалёка ад Субіако, сярод гор, на вышыні 1300 метраў над узроўнем мора знаходзіцца санктуарый Найсвяцейшай Тройцы. Галоўнай мэтай пілігрымаў, якія накіроўваюцца сюды, з’яўляецца невялікая капліца – пячора, у якой невядомы сярэднявечны артыст заставіў фрэску, на якой вельмі цікава прадставіў Найсвяцейшую Тройцу.

Відаць на ёй тры аднолькава выглядаючыя Асобы; адзінства іх выражана праз трон, на якім Яны сядзяць; таксама яны маюць аднолькавае адзенне і ўсе тры аднолькава чыняць правай рукою знак благаслаўлення. Лацінскі напіс пад фрэскай напамінае пілігрымам, што ў гэтых трох Асобах мы ўшаноўваем адзінага Бога. Пілігрымы апошні адцінак дарогі пераадольваюць босымі ці на каленях, павярнуўшы твары у бок Святой Тройцы і скланіўшы галовы ў глыбокім паклоне, апускаюць рукі ў ваду, выплываючую з крыніцы як знак адзінства, супакою і любові.

Праўда аб Святой Тройцы з’яўляецца самай цяжкай да выяснення з казны нашай веры. Многія з нас з дзяцінства крэсляць больш ці менш старанна знак крыжа, прымінаюць сабе знак Божага Вока ў роўнабаковым трохкутніку, паўтараюць навучаныя мамай ці бабуляй словы: “Бог Айцец мяне стварыў, Сын Божы збавіў, а Дух Святы асвяціў”. Каб аддаць асаблівую чэсць, з павагай адмаўляем малітву “Хвала Айцу і Сыну Духу Святому…”

Кожны з нас хацеў бы больш ведаць аб Святой Тройцы, але Бог не хацеў і не хоча выдаць таямніцу, можа, прычына – у нашай абмежаванай магчымасці пазнаць гэтую таямніцу. Святы Грыгорый з Назіянсу хоча нас як бы суцешыць пішучы: ”Калі хочам сабе вытлумачыць Боства… зразумець Божыя планы Бясконцага, то гэта як бы мы хацелі плытом пераплыць акіян, ці на маленькіх крылах даляцець да зорак”.

Бог незразумелы, але і кожнаму з на вельмі блізкі, апраменьвае нас святлом і цяплом, углядаецца ў нас і дапамагае, для загубіўшыхся ў жыцці становіцца святлом і небяспечнай дарогай. Адкрыццё Свайго Аблічча заставіў на пазней, кажучы, што ўбачым Яго “тварам у твар… што будзем шчаслівыя з Богам Айцом і Сынам і Духам Святым” (1 Кар 13,12).

У пазнанні Бога нам дапамагае Божае Аб’яўленне, а асабліва Евангелле. “Хто бачыць Мяне – бачыць і Айца”, – кажа Пан Езус. “Я і Айцец адно”. Ісаак Ньютон піша: “Тое, што мы ведаем пра Бога – гэта кропля, а тое што не ведаем – акіян”.

Кожнаму з нас цяжка зразумець праўду аб Святой Тройцы, але цяжэй яе зразумець і, самае галоўнае, прыняць людзям, схільным да пыхі, і эгаістам, яны не могуць стаць на калені перад Богам. Не дазваляе ім на гэта іх пыха, іх амбіцыі. Таксама калі хтосьці хоча гаварыць пра Бога, няхай здабудзе як найбольш пакоры, бо так шмат рэчаў не можам зразумець: думкі аб уласным доме,што будзе ў будучыні, нават другі чалавек для нас загадка, а Бога хочам зразумець цалкам.

Прычына адыходу ад Бога, ад веры, таго, што людзі становяцца атэістамі, крыецца ў тым, што да Бога не можна датыкнуцца, не можна Яго ўзяць у фізічныя рамкі. Чалавек хоча ўсё вытлумачыць пры дапамозе формул, алгарытмаў, тэарэм – так хоча вытлумачыць і Бога, а гэта немагчыма – бо Ён гэта ўсё стварыў і падтрымлівае яго існаванне.

Няхай кожнага з нас суцяшае той факт, што такі вялікі Бог змяшчаецца ў нашым малым сэрцы, для Яго дастаткова нашага табернакулюм, самае галоўнае, каб нашае сэрца было чыстым, верным.

Бог не хоча быць самотным, таму стварыў Свет, стварыў кожнага з нас, а калі мы, людзі, праз сваю нявернасць аддаліліся ад Яго, даў нам Свайго Сына, каб вырваць нас з палону д’ябла і яднае нас праз Духа Святога ў вялікую сям’ю Касцёла.

У аблічы велічы Бога найлепей упасці на калені перад табернакулюм, як святы Фама Аквінскі, і проста трываць у адарацыі на малітве. Заклікаю кожнага з Вас, чытачы парталу, да малітвы ў інтэнцыі людзей шукаючых Бога, каб яны Яго чым хутчэй знайшлі, і ў інтэнцыі тых, хто Яго згубіў праз свой эгаізм і пыху, каб прыслухаліся да сваіх сэрцаў.