Skip to main content

Каля 200 маці ахвяраваліся прайсці пешшу да Барунскай Маці Божай з Ашмян

З кожным годам пешая пілігрымка Ашмяны-Баруны, прысвечаная дыяцэзіяльнага дня маці сабірае ўсё больш і больш удзельнікаў не толькі з Ашмяншчыны, але і з іншых куткоў нашай дыцэзіі. Галоўны арганізатар пілігрымкі, кс. Павел Паўлюкевіч, сказаў, што асабіста для яго пілігрымка з'яўлаецца шанцам дастукацца да сэрца маці, ад веры якіх вельмі многае залежыць.

Такія пілігрымкі ў парафіі ў Ашмянах ладзяцца ўжо чацвёрты раз па асабістай ініцыятыве ашмянскага вікарыя, кс. Паўла Паўлюкевіча, які трохі распавёў, што падчас сваёй падрыхтоўкі да святарства ўдзельнічаў у многіх пілігрымках, яму падабалася там своеасаблівая малітоўная атмасфера, якая спрыяла духоўнаму ўзрастанню.

Калі кс. Павел, пасля святарскіх пасвечанняў быў скіраваны ардынарыем гродзенскай дыяцэзіі ў Ашмяны, пасля малітвы і разважанняў вырашыў штосьці падобнае зладзіць і на сваім месцы душпастарскай працы. Дзякуючы падтрымцы кс. пробашча Яна Пузыны, ашмянскага дзекана, а таксама малітоўнай падтрымцы шматлікіх парафіян, гэтая справа развіваецца і прыносіць добры плён.На працягу чатырох гадоў ў пілігрымцы Ашмяны-Баруны здолела паўдзельнічаць каля 600 мамаў.

Душпастар арганізатар заўважае таксама духоўны плён гэтай ініцыятывы ў тым, што асобы становяцца больш практыкуючымі католікамі, часцей прыступаюць да святых сакрамантаў, стараюцца прымаць удзел у нядзельных і святочных св. Імшах усёй сям'ёй, вядуць больш глыбокае духоўнае жыццё, што спрыяе узмацненню сямейных сувязей. Пілігрымка, гэта яшчэ адзін, вельмі важны элемент у духоўнай падтрымцы сям'і, якая ў нашым грамадстве перажывае глыбокі крызіс.

Кс. Павел як душпастар, хацёў бы бачыць сем'і трывалымі, якія б узрасталі ў веры і прапаведвалі ў нашым грамадстве хрысціянскія каштоўнасці, таму і стараецца рабіць усё магчымае, каб духоўна дапамагчы сем'ям, якіх Бог яму даверыў.

Маці, якія удзельнічалі ў гэтай пілігрымцы, кс. Павел жадае Божага благаслаўлення, каб "гэты дотык блізкасці Бога, які яны сёння перажылі, дадаў ім больш духоўнай сілы ў вырашэнні шматлікіх праблем і каб Божая Маці ў цудоўным Барунскім абразе выпрошвала ў Езуса Хрыста неабходныя ласкі"