Skip to main content

У Вішнева пачалі адпраўляць літургіі на беларускай мове

Упершыню ў 200-гадовай гісторыі Вішнеўскай парафіі св. Юды Тадэвуша (Смаргонскі дэканат) цэлебравалася святая Імша на беларускай мове. Эўхарыстыю адправіў ксёндз-пробашч Антон Казлоўскі. З гэтага часу Св. Імшы па-беларуску будуць цэлебравацца ў Вішнева кожную нядзелю.

Літургію ўпрыгожваў спевам касцёльны дзіцячы хор пад кіраўніцтвам Наталлі Амбрасевіч. Дзеці і молодзь рыхтаваліся да гэтай падзеі пад кіраўніцтвам катэхэткі Жанны Гацко.

Як адзначыў ксёндз-пробашч Антон Казлоўскі, “ св. Імша будзе адпраўляцца цяпер кожную нядзелю а 10-й гадзіне. Казанне падчас гэтых св. Імшаў будзе скіравана да дзяцей і моладзі. У будучыні плануецца выступленне касцёльнага дзіцячага хору з канцэртамі”.