Skip to main content

Прэзентацыя ў абарону жыцця адбылася ў парафіі Гродна-Паўднёвы

Прэзентацыя адбылася пасля св. Імшы, на якой прысутнічалі клерыкі і духоўны айцец семінарыі. Ініцыятарам прэзентацыі ў абарону жыцця выступіў духоўны айцец семінарыі кс. Валеры Быкоўскі.

На мерапрыемстве прысутнічала больш за 200 чалавек. Зладзілі прэзентацыю клерыкі Гродзенскай духоўнай семінарыі. Гэтую прэзентацыю клерыкі паказвалі не ўпершыню: днямі яе пабачылі падчас начнога чування на ўрачыстасць Божай Міласэрнасці вернікі катэдры.

На заканчэнне кс. Валерый Быкоўскі заахвоціў прысутных вернікаў духоўна, праз малітву адаптаваць ненароджаных дзяцей. Малітоўную духоўную адопцыю ненароджаных дзяцей вырашылі узяць каля 50 чалавек.