Skip to main content

Перыгрынацыя абраза Маці Божай Будслаўскай у Шчучыне

Шчучынская парафія гасціла копію абраза Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, 3-4 красавіка. Перыгрынацыя цудатворнай святыні адбываецца па парафіях у межах Года веры і на ўспамін 400-годдзя прыбыцця абраза Маці Божай у Будслаў.

Сустрэча іконы распачалася ўрачыстай св. Імшой, якую ўзначаліў а. Цэцыліян, які адказны за суправаджэнне абраза ў кожную парафію. У сваім казанні а. Цэцыліян распавёў усім гісторыю абраза, а таксама заахвоціў вернікаў, каб даверылі сябе Маці Божай і ўсе свае жыццёвыя справы.

Пасля Эўхарыстыі цягам няпоўныя два дні парафіяне маглі не толькі памаліцца перад абразом Маці Божай, але таксама аддаць ёй пашану праз уцалаванне. Пробашч парафіі а. Вітольд падсумаваў гэтыя дні словамі а. Цэцыліяна: “Нашая парафія перажывае час ласкі”.

Супольнасць айцоў піяраў у Шчучыне