Велікодная нядзеля распачалася ўрачыстай рэзурэкцыйнай працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам па цэнтральных вуліцах Гродна. Для ўсіх вернікаў яна з'яўляецца радасным абвяшчэннем Уваскрасення Хрыста і заклікам усяго стварэння да ўдзелу ў трыумфе Уваскрослага. І хоць зіма не хоча саступаць вясноваму надвор'ю, на сэрцы ўсіх каталікоў, хто ішоў за Найсвяцейшым Сакрамантам, была шчырая радасць і цяпло ад свята Уваскрасення. Сапраўды, "Вясёлы дзень для нас настаў…". Пасля працэсіі ксёндз біскуп Аляксандр цэлебраваў св. Імшу ў катэдры.
