Skip to main content

Святары з Гродна згулялі з міліцыяй у футбол

4 сакавіка ў Іўі святары сустрэліся на футбольным полі з камандай мясцовай міліцыі. У матчы перамаглі праваахоўнікі.

Каманду нашых святароў запрасіў у Іўе кс. Ян Гавэцкі на ўрачыстасць св. Казіміра. Гэта таксама дзень міліцыі. У гэты дзень урачыстую св. Імшу пасля абеда адправіў кс. абп. Тадэвуш Кандрусевіч, які звярнуўся да прысутных супрацоўнікаў міліцыі са Словам Божым, у якім нагадаў сабраным аб сумленным выкананні сваіх жыццёвых заданняў, аб выкананні сваіх абавязкаў. Міліцыя павінна дапамагаць людзям, адзначыў пастар. Пасля святой Імшы адбыўся матч паміж камандамі мясцовай міліцыі і нашымі святарамі.

Як расказаў кс. Павел Салабуда, не ўсе наймацнейшыя гульцы змаглі прыехаць у Іўе ў гэты дзень, таму нам дапамаглі мясцовыя святары з мясцовага дэканату. Пасля першага перапынку нашыя святары перамагалі з лікам 3:4, аднак матч выйграла каманда міліцыі Іўя з лікам 12:5.

Трэба адзначыць, што ў гэты дзень была вельмі мілая атмасфера ў спартыўнай зале, куды прыйшлі шматлікія жыхары Іўя. У канцы спаткання каманда міліцыі атрымала з рук ксяндза арцыбіскупа кубак, а ад святароў - абраз Езуса ў дарозе да Эмаўс. Кс. Ян Гавэцкі, які быў арганізатарам усяго, падараваў усім прысутным футболкі.

Яшчэ раз, выкарыстоўваючы спорт, нашыя святары паказваюць маладым людзям асаблівага Бога, а ў здаровым целе заўсёды здаровы дух. Як адзначыў прадстаўнік каманды міліцыі, гэта быў незвычайны матч, першы раз у гісторыі, таму варта падтрымліваць гэтую ідэю.

Здымкі будуць дададзены