Skip to main content

40 год святарства а. Казіміра Жыліса

За 40 год святарскай паслугі будзе дзякаваць а. Казімір Жыліс SJ падчас св. Імшы ў нядзелю 3 сакавіка ў 19 гадзін. На ўрачыстую літургію прыбудуць кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч і шматлікія святары.

А. Казімір нарадзіўся 4 сакавіка 1945 г. у Літве ў вёсцы Лігінішкіс. Скончыў Каўнаскую семінарыю (Літва). Атрымаў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Лабунаса 17красавіка 1973 г.

Душпастырская праца:

- 06. 10 1983 г. – пробашч у Індуры.

- З 2001 г. – душпастырская праца ў Гродне: капелан у турме, а таксама капелан літоўскай супольнасці вернікаў, дырэктар відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Запрашаем падзякаваць Богу за дар святарства а. Жыліса і памаліцца за яго далейшую святарскую паслугу.