Skip to main content

У Гродзенскай дыяцэзіі прызначаныя новыя катэхетычныя візітатары

Сустрэча па прызначэнні новых катэхетычных візітатараў адбылася 5 лютага ў Гродзенскай курыі.

Падчас прывітальнага слова кс. бп Аляксандр Кашкевіч нагадаў пра важнасць катэхізацыі, якая з’яўляецца адным з асноўных элементаў евангелізацыі. Яго Эксцэленцыя зацытаваў словы Езуса Хрыста з Евангелля: “Ідзіце і навучайце ўсе народы” (Мц 28, 16–20).

Пасля былі ўручаныя дэкрэты і візітацыйныя матэрыялы новапрызначаным катэхетычным візітатарам. Для іх а. д-р Андрэй Шчупал CSsR абвясціў канферэнцыю на тэму “Заданні візітатара ў працэсе фармацыі катэхетаў”. Пасля адбыліся дыскусія і падсумаванне вынікаў сустрэчы з супольнай малітвай на заканчэнне.

Дэканальныя катэхетычныя візітатары:

1. Кс. Павел Шанчук - Гродна-Усход
2. Кс. Ян Занеўскі - Гродна-Захад
3. А. Юрый Саковіч - Дзятлава, Навагрудак
4. Кс. Францішак Галдысь – Іўе
5. А. Ян Асіповіч – Ліда
6. Кс. Юры Ігнатовіч – Масты
7. А. Казімір Мараўскі – Астравец
8. Кс. Казімір Мурава – Ашмяны
9. Кс. Ігар Анісімаў – Слонім
10. Кс. Зянон Рамейка – Шчучын
11. Кс. Аляксандр Шэмет – Сапоцкіна
12. Кс. Антоні Казлоўскі – Смаргонь
13. Кс. Павел Беланос – Бераставіца
14. Кс. Андрэй Вітэк – Радунь
15. Кс. Алег Дуль – Ваўкавыск