Skip to main content

У Ашмянах асвяцілі шпітальную капліцу

29 снежня 2012 года адбылося ўрачыстае асвячэнне кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам шпітальнай капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Ашмянах. На урачыстасці прынялі ўдзел святары з Ашмянскага дэканату і прадстаўнікі мясцовых уладаў.

 

 Прывітальнае слова да ўсіх прысутных скіраваў ашмянскі дзекан: “Спачатку Бог лечыць чалавека, потым другі чалавек дапамагае хвораму, а на трэцім месцы знаходзіцца медыцына”.

 

 

 

 

Намеснік кіраўніка раёну Аляксандр Саванец дадаў, што “Фізічна хворы чалавек патрабуе духоўнай падтрымкі і атрымліваючы яе можа хутчэй аздаравіцца”. У сваёй кароткай прамове галоўны ўрач шпіталю між іншым сказаў, што “Хворыя, якія знаходзяцца на лячэнні будуць мець магчымасць атрымаць не толькі фізічнае, але і духоўнае аздараўленне, што паўплывае на як найхутчэйшае вяртанне чалавека ў сваю сям’ю”.

 

 

 

Гродзенскі ардынарый выразіў глыбокую ўдзячнасць для ўсіх тых, хто паспрыяў паўстанню капліцы і паблагаславіў медыцынскі персанал і хворых.

 

 

 

 

 

Пасля асвячэння капліцы адбылася св. Імша. У сваім казанні кс. Раман Катлімоўскі нагадваючы прысутным аб літургічным перыядзе Божага Нараджэння сказаў: “Прыходзім сюды як да Віфлеему. Ад Эўхарыстычнага Хрыста мы павінны чэрпаць духоўную сілу”.

 

 

 

 

Пасля св. Імшы архіпастыр гродзеншчыны наведаў асобныя шпітальныя аддзяленні ўдязляючы сваёго пастырскага благаслаўлення хворым, якія па прычыне нездавальняючага стану здароўя не змаглі прыняць удзелу ў абрадзе асвячэння.

 

 

 

 

Ініцыятыва паўстання капліцы прыналежыць да кс. дзекана Яна Пузыны, якую ў красавіку актыўна падтрымалі Старшыня Ашмянскага раёна, спадар Юрый Адамчык і галоўны ўрач раённага шпіталя спадар Уладзімір Кунц. Вельмі важны ўклад у гэтую справу зрабілі замежныя спонсары, вернікі з Ашмянскай парафіі і дэканату, а таксама раённы шпіталь.

Тытул капліцы быў невыпадкова абраны, таму што абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі ўшаноўваецца не толькі каталікамі, але і праваслаўнымі. Абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі мае чатыры галоўныя постаці: Маці Божую, Дзіцятка Езусі св. арханёлаў Міхаіла і Габрыэля. Абліччча Марыі лёгка схіленае ў бок Дзяцітка, якога трымае левая рука Найсвяцейшай Маці. Правай, вялікай далонню, якая “паказвае шлях”, Марыя абнімае рукі Езуса. Яе позірк характэрызуе чулы смутак, які скіраваны не на свайго Сына, а на таго хто глядзіць на абраз.

 

 

 

Капліца будзе штодзённа адчынена з 7:30 да 22:00, куды кожны будзе мець магчымасць увайсці і памаліцца. Св. Імша будзе цэлебравацца два разы ў тыдзень у сераду і нядзелю ў 16:30.

 

 

Кс. Валерый Аброшка