Skip to main content

Сустрэча на тэму СНІДа адбылася для маладых людзей у Лідзе

22 лістапада у Лідскім РАУС адбылася сустрэча, прысвечаная Дню барацьбы са СНІДам пад дэвізам “Папярэджаны - значыць, узброены”. Гэтае спатканне праводзілася для маладых людзей ва ўзросце да 31 году, якія знаходзяцца на ўліку крымінальна-папраўчай інспекцыі.

На спатканні прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, урач эпідэміёлаг, каталіцкі святар - кс. Уладзіслаў Сурвіла. Падчас гэтай сустрэчы закраналася тэма захворвання людзей; пытанне, як чалавеку сябе паводзіць, каб пазбегнуць захворвання. Таксама закраналася тэма занятасці: кожны павінен клапаціцца пра тое, каб мець працу.

 

На гэтай сустрэчы арганізатары імкнуліся да таго, каб кожны ўдзельнік зразумеў, што нельга быць абыякавым да таго, як я стаўлюся да сябе, да сваіх блізкіх, а таксама, каб у кожнага сфармавалася разуменне адказнасці за свае учынкі.