Skip to main content

Запрашаем у пілігрымку да Езуса Журботнага (дададзена праграма)

XI Пешая пілігрымка Гродна – Рось адбудзецца 3-6 жніўня. Традыцыйна пілігрымы будуць выходзіць з гродзенскай парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна – Паўднёвы). Святая Імша на распачацце адбудзецца а 7-й гадзіне ранку.

Маршрут пілігрымкі: Гродна - Квасоўка - Вялікія Эйсманты - Рэпля - Рось

Час канікулаў - выдатны час для адпачынку пасля года інтэнсіўнай працы і навукі. Пан Езус нам, сваім вучням, кажа: адпачніце троху цяпер ... (Мц 6, 31), набярыце духа і падыміце галовы вашыя ... (Лк 21, 28). Такім духоўным супакоем, без сумнення, з'яўляюцца пешыя пілігрымкі, у якіх мы бярэм удзел.

У Гродзенскай дыяцэзіі ў вёсцы Рось, размешчанай прыкладна ў 75 км ад Гродна, знаходзіцца гістарычная святыня - санктуарый Езуса Журботнага. У яго галоўным алтары знаходзіцца цудоўная 400 - гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.

Мы хочам у гэтым годзе скіраваць да ўсіх Вас запрашэнне прыняць удзел у гэтай пілігрымцы. Заяўкі прымаюцца ў парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна - Паўднёвы) або па тэлефоне:

8 029 78 40 572 (кс. Юрый Марціновіч)

8 029 36 79 645 (Раман)

8 033 68 62 116 (Яланта)

Арганізацыйная сустрэча для ўсіх пілігрымаў адбудзецца 1 жніўня 2012 года (серада) а 20-й гадзіне ў касцёле парафіі Гродна-Паўднёвы.

Мы запрашаем усіх жадаючых да шматлікай пілігрымкі!!! Мы верым, што сёлета на гэтым шляху будзе шмат людзей, якія будуць хацець праз цяжкую духоўную працу і ахвяры выпрошваць для сябе і іншых патрэбныя ласкі ў Езуса Журботнага.

Прапануем вашай увазе праграму пілігрымкі:

3 жніўня, пятніца, Гродна-Паўднёвы — Вялікія Эйсманты

• 07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Гродна–Паўднёвы

• 08.05 — Паўднёвы — 09.35 — Горніца (7 км)

• 10.00 — Горніца — 10.50 — Каўпакі (4 км)

• 11.15 — Каўпакі — 12.30 — Квасоўка (6,2 км)

• 12.55 — Квасоўка — 14.10 — Свіслач (5,5 км)

• 14.10–15.10 — абед

• 15.10 — Свіслач — 16.20 — капліца ў Занявічах (5 км)

• 16.45 — капліца ў Занявічах — 17.40 — Станевічы (4,5 км)

• 18.10 — Станевічы — 19.00 — «пасаг» (4 км)

• 19.20 — «пасаг» — 20.10 — Вялікія Эйсманты (5 км)

• начлег.

4 жніўня, субота, Вялікія Эйсманты — Рось 

• 07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)

• 08.10 — Вялікія Эйсманты — 09.00 — лес (5 км)

• 09.25 — лес — 09.55 — сад (2 км)

• 10.20 — сад — 11.40 — Рэпля (5 км)

• 11.40–12.40 — абед

• 12.40 — Рэпля — 13.45 — Дулеўцы (5 км)

• 14.10 — Дулеўцы — 15.25 — Роскае лясніцтва (5 км)

• 15.50 — Роскае лясніцтва — 17.15 — Рось (5 км)

• 17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага

• 17.50 — падрыхтоўка да святой Імшы

• 18.00 — святая Імша

• 21.00 — распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя.

• 23.50 — заканчэнне адарацыі. Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

• 24.00 — працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою.

• заканчэнне дня і адыход на начлег.

5 жніўня, нядзеля, Рось 

• 10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі. Пасля Імшы — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Вяночак да Божай Міласэрнасці.

• 11.30 — канцэрт моладзевага гурта «МAJ» з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы

• вяртанне дадому.

6 жніўня, панядзелак, ГроднаПаўднёвы

• 19.00 — святая Імша падзякі за ХI пешую пілігрымку ў касцёле Гродна–Паўднёвы

• 20.00 — супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымак

Ад імя арганізатараў кс. Юрый Марціновіч, кiрaўнiк пілігрымкі