Skip to main content

На дыяцэзіяльных урачыстасцях у Тракелях маліліся за святароў і законных сясцёр, якія адзначаюць юбілей служэння

ubiliary 3

Раніцай 12 ліпеня ў межах дыяцэзіяльных урачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася Імша, на якой маліліся за тых, хто сёлета адзначае юбілей святарскага ці манаскага служэння.

Узначаліў літургію дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Прысутнічалі ксяндзы Павел Астукевіч, Павел Калеснік, Андрэй Казлоўскі, Лявон Лішык, Валянцін Хвядук, Генадзь Кухарэвіч CSMA, якія адзначаюць 25-годдзе святарства, і сястра Рэгіна Садоўская з Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам, якая адзначае 25-годдзе манаскага жыцця.

У гаміліі біскуп нагадаў, што духоўныя асобы ў таямніцы святарскага і манаскага пакліканняў прысвячаюць сваё жыццё іншым, і падкрэсліў важнасць малітвы за іх.

Іерарх падзякаваў свецкім вернікам за такую малітву, папрасіў працягваць падтрымліваць ёю святароў і кансэкраваных асобаў і спадарожнічаць іх служэнню.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі