Skip to main content

Біскуп Гродзенскі вызначыў юбілейныя касцёлы ў дыяцэзіі на Святы 2025 год

IMG 9587горизонт12 снежня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй выдаў дэкрэт, якім у Гродзенскай дыяцэзіі вызначаюцца юбілейныя касцёлы з нагоды Юбілею Святога 2025 года.

Гродна, 12.12.2024
№ 369/C/2024
ДЭКРЭТ
аб вызначэнні юбілейных касцёлаў у Гродзенскай дыяцэзіі

На падставе дэкрэта Апостальскай Пенітэнцыярыі з 13 мая 2024 г. “Нормы ўдзялення адпусту падчас Звычайнага Юбілею 2025 года, устаноўленага Яго Святасцю Папам Францішкам”, вызначаю наступныя юбілейныя касцёлы, за пілігрымаванне ў якія альбо за пабожнае наведванне якіх вернікі могуць атрымаць поўны адпуст:

у Гродзенскім рэгіёне

1. Катэдральная базыліка св. Францішка Ксаверыя ў Гродне

2. Санктуарый Езуса Хрыста Журботнага ў Росі

у Лідскім рэгіёне

3. Санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях

4. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Фарны) у Лідзе

5. Касцёл св. Міхала Арханёла ў Навагрудку

у Смаргонскім рэгіёне

6. Санктуарый Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных, у Барунах

7. Санктуарый Маці Божай Гудагайскай святога шкаплера ў Гудагаі.

На плённае карыстанне дарам адпустаў у Юбілейным 2025 годзе ўсю супольнасць Гродзенскай дыяцэзіі з сэрца благаслаўляю.

Уладзімір Гуляй

Біскуп Гродзенскі

Кс. кан. др Аляксандр Мацкевіч

Канцлер курыі