14 снежня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй наведаў парафіяльную супольнасць св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава, біскупа, у Каробчыцах (дэканат Гродна-Захад).
Іерарх здзейсніў благаслаўленне звана, які будзе клікаць людзей на малітву з вежы касцёла, што будуецца на тэрыторыі парафіі.
Затым у парафіяльнай капліцы адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі. На літургіі ён асаблівым чынам маліўся ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае гэтую парафіяльную супольнасць на чале з яе пробашчам кс. Янам Рушніцкім і ўдзельнічае ў будаўніцтве касцёла.
У гаміліі, разважаючы над літургічным чытаннем, біскуп звярнуў увагу на тое, што хрысціянін моцны сілай магутнасці Бога, а не сам па сабе: “Калі ён з праўдай і пакорай сэрца глядзіць на сябе і сваё жыццё, ён павінен часта паўтараць за святым Паўлам, што “носім гэты скарб у гліняных начыннях”, слабых і далікатных па сваёй прыродзе, схільных да знішчэння і смерці. Таму наша сіла – не ў нас саміх і не ў тым, што звязана з чалавечай уладай і моцай, пазначанымі слабасцю, страсцямі і жаданнем валадарыць адзін над адным. Сіла Божай магутнасці заключаецца ў праўдзе, справядлівасці і міры”.
Біскуп падкрэсліў, што сродкі духоўнай барацьбы хрысціян – вера, Божае слова і малітва. “Званы ў нашых касцёлах заклікаюць нас і нагадваюць, каб мы, як казаў апостал Павел, з усялякай руплівасцю клапаціліся пра гэта, – адзначыў ён з нагоды благаслаўлення звана, якое было здзейснена перад Імшой. – Гук званоў нагадвае нам пра нашае духоўнае змаганне, да якога кліча нас Бог, нагадвае пра заклік да веры, якая ёсць дарам і ласкай адвечнага Бога. Гэта запрашэнне, звернутае да кожнага чалавека, адказаць сваім жыццём на гэты дар і ласку. Адказваючы, мы павінны памятаць, што вера не можа заставацца толькі ў рэлігійных пачуццях ці настроях, а павінна прысутнічаць у нашым мысленні і дзеяннях, у працы над сабой і ў апостальскай дзейнасці”.
Таксама, па словах біскупа, гук званоў паказвае, што “вера нараджаецца са слухання”. “А тое, што мы слухаем у касцёле, – гэта Слова Божае. Магчыма, гук званоў – гэта пэўнае абуджэнне нашага сумлення, нашага нутра, каб мы з большым даверам адкрываліся на Слова Божае”, – дадаў ён.
Гук званоў заклікае і да малітвы, адзначыў іерарх і заўважыў, што “ў нашым духоўным змаганні ўсё адбываецца на малітве, таму Касцёл заклікае нас да пастаяннай малітвы, каб мы пры кожнай магчымасці маліліся ў Духу Святым”.
Біскуп дадаў, што для сучасных людзей робяцца богам тэхналогіі, штучны інтэлект, Інтэрнэт і іншае, “аднак святы Павел вучыць нас: калі я гавару мовамі людзей і анёлаў, а любові не маю, то я нішто”. “Адных толькі ведаў недастаткова. Езус прыходзіць з веданнем любові, каб змяніць гэты свет”, – падкрэсліў іерарх.
Ён пажадаў, каб кожны ўдар звана на парафіяльным касцёле “прыводзіў да навяртання грэшнікаў, быў голасам Бога, абуджаў сумленні, радаваў справядлівых, клікаў жывых да малітвы, плакаў па памерлых і абвяшчаў надзею на збаўленне” і каб благаслаўленне гэтага звана стала “яшчэ адным заклікам да веры і любові, заклікам да веры ў Бога, багатага на міласэрнасць, якому мы даверыліся, заклікам верыць у Яго любоў да нас і адказваць на яе любоўю”.
У канцы Імшы парафіяне і пробашч выказалі біскупу падзяку за візіт і ўдзел у гэтай падзеі, якая наблізіла парафіяльную супольнасць да заканчэння чарговых этапаў будаўніцтва святыні.
У той жа дзень пастыр Касцёла на Гродзеншчыне благаславіў пакоі парафіяльнага дома, прызначаныя для катэхетычных заняткаў і для пражывання святара.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Віталій Шмурай