Skip to main content

Св. Імша ў гадавіну трагедыі пад Смаленскам

У другую гадавіну катастрофы пад Смаленскам вернікі з розных парафій Гродна сабраліся на супольную Эўхарыстыю, каб памаліцца за ахвяр трагедыі, а асабліва за супакой душы а. Юзафа Ёнца SchP, заснавальніка Парафіяды дзяцей і моладзі. Св. Імшу ўзначаліў кс. Аляксандр Шэмет разам са святарамі.

Айцец Юзаф быў ініцыятарам развіцця парафіяднага руху ў Беларусі. У 2009 годзе ў парафіі Гродна-Паўднёвы ён спрычыніўся да гістарычнай падзеі ў жыцці Касцёла на Гродзеншчыне – урачыста адкрыў І Парафіяду дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дзякуючы а. Юзафу штогод у Варшаву на фінал Міжнароднай Парафіяды, якая збірае каля 3 тысячы дзяцей і моладзі з усёй Еўропы, мелі магчымасць адпраўляцца каля 15 каталіцкіх парафій з Беларусі. Даручаем у малітве добраму Айцу а. Юзафа – святара, душпастыра і выхавацеля маладога пакалення. Кс. Артур Малафей, арганізатар Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі