Skip to main content

Новы нумар газеты “Слова Жыцця”

15szШто цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)

Маці Божая Снежная. У больш чым 40 святынях Беларусі абраз Маці Божай Снежнай акружаны асаблівай набожнасцю. Адзін з найбольш вядомых яго спісаў пад тытулам Маці Божай Кангрэгацкай знаходзіцца ў катэдральнай базіліцы ў Гродне.

Нам 30 гадоў! Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне святкуе круглую дату з часу свайго заснавання. Чым адметная гэтая мясцовая супольнасць і што адрознівае яе ад іншых?

Трэба верыць і не сумнявацца. Пра адвагу ў веры, Першую Камунію ў 40 гадоў і ўдзел ва ўтварэнні Легіёна Марыі – з асабістай гісторыі жыцця.

Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!

Шукайце газету з 21 ліпеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

У сувязі з водпускам рэдакцыі наступны нумар газеты “Слова Жыцця” выйдзе 15 верасня.

Версія PDF беларуская

Версія PDF польская