
Пачынаецца ўсё вячэрняй св. Імшой у Вялікі чацвер (св. Імша Вячэры Пана), а заканчваецца другімі нешпорамі па абедзе Велікоднай нядзелі.
Свята Вялікадня суадносіцца з юдэйскай Пасхай. Само слова “пасха” выводзіцца з гебрайскага “песах” – абыйсці, перайсці. Гэтае свята ўзгадвае няволю ізраільскага народа ў Егіпце. Выхаду з Егіпта папярэднічала рытуальнае спажыванне пасхальнага баранка. Хрыстос жа, калі спажываў апошнюю пасхальную вячэру, выканаў старазапаветныя наказы і стаў сам Пасхальным Баранкам, які завяршыў збаўчую ахвяру.
Мы падрыхтавалі апісанне літургічных абрадаў Пасхальнага Трыдууму і іх значэнне. Асобныя моманты, як гэта будзе адбывацца ў Гродне, пракаментаваў кс. Ян Кучынскі, пробашч парафіі Францішка Ксаверыя.
Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 01.04.2012.