20 лістапада ў Гродне адбыўся дзень засяроджання для духавенства і законных сясцёр, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
Законныя сёстры сабраліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і выслухалі канферэнцыю, прысвечаную тэме развіцця духоўнага жыцця, у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім).
Святары выслухалі ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі канферэнцыю на тэму літургіі – крыніцы ўсялякіх ласк і дароў Духа Святога.
Кульмінацыяй дня засяроджання была Эўхарыстыя ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскім), у якой удзельнічалі законныя сёстры і духавенства. Узначаліў яе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Тэмай гаміліі, якую прамовіў духоўны айцец гродзенскай семінарыі кс. Ян Сарэла, была чуйнасць на Божыя справы, а найперш пазбяганне духоўнай слепаты, якая перашкаджае заўважаць дзейнасць Бога і патрэбы іншых людзей.
На завяршэнне дня засяроджання біскуп Гродзенскі падзякаваў усім шматлікім удзельнікам гэтай сустрэчы, якая з’яўляецца добрай магчымасцю, каб у канцы літургічнага года набрацца духоўных сіл для ўступлення ў перыяд Адвэнту – радаснага чакання прыйсця Пана.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Аляксандра Шчыглінская