29 верасня, у літургічнае свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, у гродзенскай базыліцы св. Францішка Ксаверыя адбылася Імша пры алтары Арханёла Міхала, якую ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Эўхарыстыі папярэднічаў спеў Гадзінак да святога Арханёла Міхала.
У гаміліі арцыбіскуп закрануў тэму духоўнай барацьбы з праціўнікам нашага збаўлення – сатаной. Прысутныя на літургіі маглі ўзгадаць, што Арханёл Міхал не падтрымаў бунт Люцыфера, які паставіў сябе на месца Бога. Святы Міхал з воклічам “Quis ut Deus” (“Хто ж, калі не Бог”) выступіў супраць Люцыфера і іншых анёлаў, якія ўзбунтаваліся, таму ён – магутная дапамога ў нашым жыцці ў барацьбе за Божае Валадарства.
Варта адзначыць, што арцыбіскуп Кандрусевіч абраў дэвізам свайго біскупскага служэння менавіта словы “Quis ut Deus”.
Арханёл Міхал з’яўляецца галоўным заступнікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Касцёла на Беларусі.
На Імшы прысутнічалі ўдзельнікі душпастырства “Рыцарства святога Арханёла Міхала”. Пасля гаміліі яны ўрачыста аднавілі свае абяцанні. Тры чалавекі прынеслі абяцанні першы раз, стаўшы новымі ўдзельнікамі душпастырства.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: кс. Павел Эйсмант