Skip to main content

У парафіі ў Канвелішках падзякавалі Богу за ўраджай

9bf141bda3600f3e0d10b9c36e7babe4На нядзельнай Эўхарыстыі ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках (Радунскі дэканат) падзякавалі Богу за сёлетні ўраджай.

Як паведамляе voran.by, гэтае свята ў парафіі стала традыцыйным. Вернікі ідуць у касцёл з падзякай Пану за ўраджай, сабраны на палях і на іх палетках.

Яны прыносяць у дар Богу садавіну, агародніну, а таксама бохан хлеба і сноп каласоў як сімвал багатага ўраджаю і дастатку ў сем’ях.

1792f7acb888499269648ee61007a691

Вяскоўцы шчыра моляцца аб тым, каб і наступны год быў не горшы за гэты, каб ніўка і далей радзіла, просяць аб здароўі і моцы для хлебаробаў сваёй гаспадаркі “Эліт-Агра Больцінікі”. Сёлета словы падзякі былі выказаны і яе дырэктару Уладзіміру Савоська, які дапамог у добраўпарадкаванні святыні ў Канвелішках.