Skip to main content

Турнір па міні-футболе сярод каталіцкіх парафій прайшоў у Слоніме

futbol 4У канцы жніўня ў Слоніме адбыўся ХІХ турнір па міні-футболе памяці святога Яна Паўла II сярод беларускіх каталіцкіх парафій.

У турніры ўдзельнічала 18 каманд: 8 – у малодшай катэгорыі (вучні 8-11 класаў сярэдняй школы), 10 – у старэйшай катэгорыі (ад 17 гадоў).

Турнір пачаўся Эўхарыстыяй у слонімскім касцёле святога апостала Андрэя, якую ўзначаліў адказны па справах спорту ў Гродзенскай дыяцэзіі кс. Артур Малафей. Пробашч слонімскай парафіі а. Юрый Катовіч OFM Cap у гаміліі звярнуў увагу на тое, што падчас гэтых спаборніцтваў “на першым месцы – сустрэча з бліжнім”, што гэта “гульня з правіламі фэйр-плэй”, што турнір “яднае перш за ўсё тых, хто верыць у Хрыста”, “на першае месца выходзяць не тэхнічныя здольнасці гульца, а яго любоў да Бога і бліжняга”.

Пасля Імшы каманды накіраваліся на стадыён, дзе пачалі высвятляць, хто з іх мацнейшы на футбольным полі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся галоўны спонсар турніру Баляслаў Івашка (ТАА “Виботорг” у Гродне).

Каманды былі падзелены на групы.

Удзельнікам дадаў фізічных сіл смачны абед, пасля якога адбыліся матчы за выніковыя месцы. Усе матчы праходзілі ў бескапраміснай барацьбе. Іх разглядалі прафесійныя суддзі па футболе.

futbol 6

У малодшай катэгорыі першае месца заняла каманда парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, у старэйшай – каманда парафій святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах.

Выніковыя месцы ў малодшай катэгорыі:

парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах

парафія святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве

парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках

парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец)

парафія св. Піо ў Гродне

парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы)

парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах

парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка)

Выніковыя месцы ў старэйшай катэгорыі:

парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі і святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах

парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак)

парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка)

парафіі ў Навагрудку, Наваельні, Дзятлаве і Мінску

парафія св. Піо ў Гродне

парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец)

парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сапоцкіне

парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках

парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах

парафіі Маці Божай Фацімскай і святога Зыгмунда ў Баранавічах

На заканчэнне турніру ўсе ўдзельнікі атрымалі ад спонсара падарункі – парфумерныя наборы, а лепшыя гульцы, вызначаныя ў кожнай камандзе, – спецыяльныя ўзнагароды – заплечнікі.

Тэрэса Раманчук

Фота: Яўген Малафей