Skip to main content

Рыбалоўныя спаборніцтвы сярод пажылых людзей прайшлі ў Тракелях

rybalka konkurs 724 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прайшлі чарговыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы паплаўковай вудачкай “Рыбка, бярыся” сярод пажылых людзей, якія наведваюць аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Лідскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (клуб “Актыўнае даўгалецце”).

rybalka konkurs 2

Сярод мужчын першае месца заняў Уладзімір Дронаў, сярод жанчын – Леакадзія Ашурак.

Пераможцу сярод мужчын 93 гады, самай старэйшай удзельніцы – 85.

Арганізатары спаборніцтваў дзякуюць усім удзельнікам за актыўнасць, а таксама за прыгатаванне юшкі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі