Skip to main content

“Канікулы з Богам” арганізавалі ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі

uyzny deci 5З 10 па 17 ліпеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбыліся “канікулы з Богам”.

Канікулы былі арганізаваны з той мэтай, каб дзеці ў час летняга адпачынку не забывалі пра Бога, каб лета было для іх цудоўнай нагодай умацаваць з Ім сяброўства, паглыбіць веды пра Яго, выгадаваць у сабе любоў да Бога і бліжніх.

Кожны дзень канікул пачынаўся з малітвы, благаслаўлення, якое ўдзяляў дзецям пробашч парафіі кс. Аляксандр Раманоўскі, кароткага, але глыбокага разважання аб Богу, праслаўлення Яго песнямі і танцамі.

Канікулы прынеслі дзецям вельмі глыбокія перажыванні. Дні былі напоўнены разнастайнымі гульнямі, забавамі, конкурсамі. Праграма ўключала таксама экскурсіі па святынях, якія правялі ксяндзы Антоні Грэмза і Ян Кучынскі і якія сталі для дзяцей вялікім і прыемным уражаннем. Экскурсіі дазволілі маленькім парафіянам глыбей спасцігнуць гісторыю Касцёла, падарылі ім шмат радасці.

uyzny deci 10

Арганізатары канікул катэхетка Марына, семінарыст Максім, Марыя, Алена, Марына і Іван уклалі душу ў тое, каб гэтыя дні сталі для дзяцей вясёлым святам, сапраўднай сустрэчай з Богам і дапамаглі навучыцца бачыць Яго ў кожным чалавеку.

Арганізатары выказваюць велізарную ўдзячнасць святарам, якія праводзілі экскурсіі па касцёлах, а таксама бацькам, дзякуючы якім стала магчымым рэалізаваць гэтыя канікулы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі