У пачатку летніх канікул моладзь і міністранты парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) разам са сваім душпастырам пабывалі на адпачынку ў Парэччы.
На адпачынку яны не толькі праводзілі час разам, маліліся і ўдзельнічалі ў святой Імшы, але і гатавалі сабе ежу, спаўняючы розныя абавязкі па кухні, а таксама гулялі ў настольныя гульні.
Маладыя парафіяне былі вельмі рады гэтай магчымасці распачаць канікулы разам з Богам. У паездцы яны былі такімі шчаслівымі, што ім нават не хацелася вяртацца.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі