Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 4 чэрвеня, у парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні дзеці прыступілі да Першай Камуніі.
Эўхарыстыю, якая стала пачаткам іх жыцця ў адзінстве з Хрыстом, упершыню прынялі 69 дзяцей.
У той жа дзень двум старэйшым міністрантам парафіі былі ўрачыста ўручаны міністранцкія крыжы.
Парафіяльная супольнасць, просячы аб заступніцтве свайго святога апекуна Яна Паўла ІІ, моліцца, каб дзеці, якія прынялі Першую Камунію, усё жыццё годна неслі Езуса ў сваіх сэрцах. Святары і вернікі гэтай супольнасці дзякуюць сёстрам законным, якія служаць у парафіі, бацькам дзяцей, якія прыступілі да Першай Камуніі, моладзеваму хору, стваральнікам кветкавых кампазіцый да гэтай важнай для парафіі падзеі і ўсім, хто прычыніўся да яе падрыхтоўкі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі