Skip to main content

Сакрамэнт канфірмацыі прынялі ў адпустовую ўрачыстасць у гродзенскай парафіі Святога Духа

bezmowanie olszanka 628 мая Касцёл адзначаў урачыстасць Спаслання Духа Святога – адну з найважнейшых у літургіі. Для парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) гэты дзень таксама быў вельмі важным.

У гэты дзень у парафіі адбылася не толькі адпустовая ўрачыстасць у гонар Святога Духа, але і прыняцце маладымі вернікамі сакрамэнту канфірмацыі. Удзяліў сакрамэнт хрысціянскай сталасці арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

На нядзельнай Імшы сабралася вялікая колькасць парафіян і гасцей.

bezmowanie olszanka 2

У гаміліі арцыбіскуп заклікаў моладзь да адвагі і вернасці Богу на працягу ўсяго жыцця. У канцы Эўхарыстыі іерарх удзяліў благаслаўленне ўсім вернікам парафіі, асабліва дзецям, у якіх праз некалькі дзён пачнуцца летнія канікулы.

Для тых вернікаў, якія прымалі сакрамэнт канфірмацыі раней, урачыстасць была магчымасцю яшчэ раз пра гэта ўзгадаць, як і пра тое, што гэты сакрамэнт, напаўняючы чалавека дарамі Духа, дае сілы мужна вызнаваць веру ў Бога. Удзельнікі свята маглі ўспомніць тую праўду, што калі ў чалавечым жыцці Бог будзе на першым месцы, то і ўсё астатняе будзе на належных месцах.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі