Skip to main content

Aрцыбіскуп Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ

staniewski smorgon 1421 мая ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыўся сакрамэнт канфірмацыі, які прынялі 68 чалавек.

Сакрамэнт хрысціянскай сталасці вернікам парафіяльнай супольнасці, адпаведным чынам падрыхтаваным да гэтага, удзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

На Эўхарыстыі іерарх заахвоціў парафіян, умацаваных у канфірмацыі сямю дарамі Духа Святога, асабліва маладых людзей, быць трывалымі ў веры і мужна яе вызнаваць.

staniewski smorgon 22

Таксама на гэтай Імшы 14 хлопчыкаў былі прыняты ў шэрагі літургічнай службы алтара смаргонскай парафіі. Новыя міністранты адчувалі вялікую радасць, бо пачалі сваё служэнне з благаслаўлення Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

У канцы Эўхарыстыі пробашч парафіі кс. Яўген Учкуроніс падзякаваў арцыбіскупу за прыбыццё, супольную малітву і ўдзяленне сакрамэнту.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі