Skip to main content

Гродзенскі “Caritas” правёў акцыю раздачы саджанцаў дрэваў

karitas drewy 1Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі арганізавала адмысловы праект.

У межах праекта жыхарам Гродна, Шчучына, Дзятлава і Мастоў былі раздадзены саджанцы пладовых дрэваў і кустоў.

Дапамогу атрымалі пенсіянеры і шматдзетныя сем’і.

Дабрачыннае таварыства ўдзячна цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання тых гарадоў, дзе былі раздадзены дрэвы, за дапамогу ў рэалізацыі праекта.

 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі