Skip to main content

Рэкалекцыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі прайшлі ў Гудагаі

swiatary 9З 15 па 17 мая пры дыяцэзіяльным cанктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыліся рэкалекцыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі.

Духоўныя практыкаванні, у якіх удзельнічала 25 святароў, праводзіў а. Аляксандр Стока OCD.

Кармэліт прапанаваў удзельнікам тэму “У здаровым целе здаровы дух у сувязі з Хрыстом”. На працягу трох дзён святары разважалі над тым, што Бог кліча да служэння Яму, падтрымлівае і цудоўным чынам дапаўняе справы, якія павінен выконваць чалавек, пакліканы Ім.

На заканчэнне рэкалекцый адбылася святая Імша, якую ўзначаліў дэкан Астравецкага дэканату і біскупскі вікарый Смаргонскага рэгіёну кс. канонік Юзаф Багдзевіч. Святар ад імя ўсіх удзельнікаў духоўных практыкаванняў падзякаваў а. Аляксандру Стоку за іх правядзенне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі