Skip to main content

У Клюшчанах ушанавалі памяць кс. Канстанціна Стаповіча, святара і паэта, у гадавіну смерці

kluczany 46 мая ў парафіі св. Яўхіма ў Клюшчанах (Астравецкі дэканат) адбылося ўрачыстае набажэнства ў гадавіну смерці ксяндза Канстанціна Стаповіча, які служыў тут у пачатку ХХ ст., вядомага таксама як паэт Казімір Сваяк.

Каб аддаць даніну павагі свайму калегу і папярэдніку, у Клюшчаны завіталі кс. Анатоль Захарэўскі з парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках, кс. Яцэк Хутман з парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Камаях, кс. Віктар Захарэўскі з парафіі св. Юрыя ў Варнянах і а. Аркадзь Куляха OCD з Гудагая.

kluczany 5

Эўхарыстыю цэлебраваў пробашч парафіі св. апостала Андрэя ў Лынтупах кс. Аляксандр Баран. У гаміліі а. Аркадзь Куляха, грунтуючыся на філасофскім дзённіку кс. Канстанціна Стаповіча, засяродзіў увагу на яго пошуках дарогі да Бога.

Пасля Імшы прагучалі вершы Казіміра Сваяка пра Беларусь і Божы Провід над ёю, а таксама паэтычныя прысвячэнні Нальшчанскаму краю ў выступленнях паэткі Алы Клемянок, Людмілы Кухарэвіч, літаратуразнаўцы Язэпа Янушкевіча, бардаў Андрэя Мельнікава і Алега Мізулы.

Аляксандр Юркойць

Фота: Таццяна Кучэўская