Skip to main content

Віншуем біскупа Аляксандра Кашкевіча з імянінамі

abyhawa 533 мая пастыр нашай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч адзначае імяніны.

У гэты дзень удзячная супольнасць вернікаў дыяцэзіі падтрымлівае свайго пастыра малітвамі. Ва ўсіх святынях Гродзеншчыны шаноўнага імянінніка даручаюць Пану Богу праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці, якую ў маі Касцёл асабліва ўшаноўвае.

Ваша Эксцэленцыя, ад імя ўсіх супрацоўнікаў аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі жадаем выказаць самыя сардэчныя віншаванні.

red tulips 7850506 1280

Няхай Усемагутны Бог адорвае Вас благаслаўленнем і моцай Духа Святога, няхай удзяляе ласкі, дае здароўе, дазваляе цешыцца любоўю бліжніх, а таксама дзяліцца багатым досведам і прыкладам глыбокай веры.

Карыстаючыся нагодай, дзякуем Вам за адкрытасць, дабрыню, спрыянне таму, што мы можам абвяшчаць Хрыстовае Евангелле з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, і за ўсё дабро, якое праз Ваша служэнне атрымала наша дыяцэзія.

Няхай Хрыстус Пан Уваскрослы благаслаўляе кожны Ваш дзень і нястомна суправаджае ў жыцці! A мы са свайго боку абяцаем малітву!

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі